Пад такім дэвізам 17 лютага ДАІ Наваполацка правядзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду выкарыстання святлоадбіўных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.
У сувязі з увядзеннем з 1 студзеня 2023 года новага рэжыму падаткаабкладання «Падатак на прафесійны даход» для аператыўнасці атрымання інфармацыі аб прымяненні норм дзеючага заканадаўства Міністэрствам па падатках і зборах створаны інфармацыйны электронны сэрвіс «Пытанне-адказ».
З 17 па 18 лютага на тэрыторыі горада Наваполацка будзе праведзена спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Правапарадак» у мэтах стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі і прафілактыкі ўчынення злачынстваў у грамадскіх месцах.
Інспекцыя МПЗ па г. Наваполацку, у мэтах удасканалення парадку вядзення ўліку даходаў і расходаў індывідуальнымі прадпрымальнікамі, вызначанага ў Інструкцыі аб парадку вядзення ўліку даходаў і расходаў, зацверджанай пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 30.01.2019 №5,
Па ацэнцы некаторых сучасных палітолагаў, гэта была першая буйная антытэрарыстычная вайна найноўшай гісторыі. Кіраўніцтва горада звярнулася да тых, хто выконваючы воінскі абавязак, быў да канца верны прысязе.
Па статыстыцы прычынай кожнага 6 пажару ў рэспубліцы з'яўляецца парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання. Мы жывем у век навуковых тэхналогій, інавацый і тэхнічнага прагрэсу. І сёння ўжо цяжка ўявіць, што раней для асвятлення жылля трэба было запаліць лучыну ці, у лепшым выпадку - свечку, а, каб папіць чайку - «раскачагарыць» самавар.
Супрацоўнікамі аддзела ДАІ Наваполацкага ГАУС праведзены сумесныя рэйдавыя мерапрыемствы па правілах бяспекі перавозкі небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам з супрацоўнікамі Віцебскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду.
Наваполацкая гарадская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя звяртае ўвагу: у адпаведнасці з артыкулам 19 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 ліпеня 2007 г. № 257-З "Аб жывёльным свеце", дазваляецца рэгуляваць распаўсюджванне і колькасць птушак, якія прычыняюць шкоду кампанентам прыроднага асяроддзя,
Паважаныя падаткаплацельшчыкі! Інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах па горадзе Наваполацку арганізавана акцыя па правядзенні адзіных дзён адчыненых дзвярэй для растлумачэння асобных палажэнняў Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія ўступілі ў сілу з 2023 года, у тым ліку:
У сувязі з унутранай рэканструкцыяй будынка суда горада Наваполацка з 20 лютага 2023 года суд горада Наваполацка будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць па адрасе: горад Полацк, вуліца Успенская, дом 2 у будынку суда Полацкага раёна і горада Полацка. Нумар тэлефона для даведак: 49 18 03.