Ёсць пытанне? Задайце!

13.02.2023

Паважаныя падаткаплацельшчыкі! Інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах па горадзе Наваполацку арганізавана акцыя па правядзенні адзіных дзён адчыненых дзвярэй для растлумачэння асобных палажэнняў Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія ўступілі ў сілу з 2023 года, у тым ліку:

  • 16.02.2023 па пытаннях падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • 21.02.2023 па пытаннях прымянення падатку на прафесійны даход;
  • 01.03.2023 па пытаннях прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання;
  • 14.03.2023 па пытаннях вылічэння і выплаты плацяжоў за зямлю.
    Зацікаўленыя грамадзяне, індывідуальныя прадпрымальнікі і прадстаўнікі арганізацый г. Наваполацка, Верхнядзвінскага і Расонскага раёнаў у названыя даты запрашаюцца за атрыманнем неабходных кансультацый:
    - у інспекцыю МПЗ па г. Наваполацку, кабінет № 209 з 09-00 да 13-00 гадзін (16.02.2023, 01.03.2023, 14.03.2023), кабінет № 104 з 9-00 да 13-00 (2. 2023, 14.03.2023);
    - ва ўпраўленне па рабоце з плацельшчыкамі па Верхнядзвінскім раёне, кабінет № 5 з 09-00 да 13-00 гадзін;
    - у аддзел па рабоце з плацельшчыкамі па Расонскім раёне, кабінет № 40 з 09-00 да 13-00 гадзін.

 

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы