Інфармацыйны электронны сэрвіс «Пытанне-адказ»

16.02.2023

У сувязі з увядзеннем з 1 студзеня 2023 года новага рэжыму падаткаабкладання «Падатак на прафесійны даход» для аператыўнасці атрымання інфармацыі аб прымяненні норм дзеючага заканадаўства Міністэрствам па падатках і зборах створаны інфармацыйны электронны сэрвіс «Пытанне-адказ».


З дапамогай прапанаванага сэрвісу любы плацельшчык можа азнаёміцца з пытаннямі і адказамі на іх, якія часта задаюцца. У мэтах пошуку можна выбраць ключавое слова з хэштэгу. Напрыклад, #IT-паслугі. У гэтым выпадку плацельшчыку будзе прапанавана некалькі пытанняў-адказаў з практыкі прымянення падатковага заканадаўства ў гэтай сферы дзейнасці. У далейшым электронны сэрвіс будзе дапоўнены актуальнымі пытаннямі-адказамі для ўсіх катэгорый плацельшчыкаў. Мяркуем, што гэты працэс узаемадзеяння дасць магчымасць аператыўна ў простай і даступнай форме інфармаваць нашых паважаных плацельшчыкаў аб практыцы прымянення норм заканадаўства ў сферы падаткаабкладання. Скарыстацца зручным інфармацыйным электронным сэрвісам можна, прайшоўшы па спасылцы. 

 

Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь
па г. Наваполацку

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы