Парадак падрыхтоўкі і правядзення адкрытых пасяджэнняў Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта

Парадак падрыхтоўкі і правядзення адкрытых пасяджэнняў гарвыканкама

Распараджэннем старшыні Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта (далей - гарвыканкам) ад 20 сакавіка 2017 года № 119р зацверджаны наступны парадак падрыхтоўкі і правядзення адкрытых пасяджэнняў гарвыканкама:

Днём правядзення адкрытага пасяджэння гарвыканкама з'яўляецца чацвёртая пятніца месяца.

На адкрытых пасяджэннях можа забяспечвацца магчымасць прысутнасці фізічных асоб, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

Папярэдні запіс жадаючых прысутнічаць на пасяджэнні гарвыканкама забяспечваецца кіраўніком спраў гарвыканкама па тэлефоне 50-31-37 (кабінет 305). Папярэдні запіс жадаючых прысутнічаць на пасяджэнні гарвыканкама заканчваецца ў 13 гадзін дня, які папярэднічае дню правядзення адкрытага пасяджэння гарвыканкама.

Колькасць прысутных на пасяджэнні гарвыканкама не можа перавышаць колькасць месцаў у зале пасяджэнняў. Забеспячэнне магчымасці прысутнасці фізічных асоб, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб ажыццяўляецца ў адпаведнасці з праведзеным папярэднім запісам.

Фізічныя асобы, іх прадстаўнікі, прадстаўнікі юрыдычных асоб рэгіструюцца для прысутнасці на адкрытым пасяджэнні гарвыканкама на падставе дакумента, які сведчыць асобу, і дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.


Парадак дня адкрытага пасяджэння Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта

Дата правядзення: 2019 Час правядзення: Месца правядзення: зала пасяджэнняў гарвыканкама

Разглядаемыя пытанні

Адказныя за падрыхтоўку

-

-

Last modified on 06.06.22
Інтэрнэт-рэсурсы