Увазе індывідуальных прадпрымальнікаў-плацельшчыкаў падаходнага падатку з фізічных асоб

19.04.2023

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па г. Наваполацку нагадвае, што беларускія індывідуальныя прадпрымальнікі-плацельшчыкі падаходнага падатку з фізічных асоб абавязаны:

  • у тэрмін не пазней за 20.04.2023 года прадставіць у падатковы орган падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку з фізічных асоб індывідуальнага прадпрымальніка (натарыуса, які ажыццяўляе натарыяльную дзейнасць у натарыяльным бюро) за 1 квартал 2023 года.
  • у тэрмін не пазней за 26.04.2023 года заплаціць падаходны падатак з фізічных асоб за 1 квартал 2023 года.

Паколькі ўстаноўлены тэрмін выплаты падаходнага падатку з фізічных асоб за 1 квартал 2023 года - 22.04.2023 года прыпадае на выхадны дзень, то згодна з ч.7 арт.4 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь тэрмін выплаты падатку пераносіцца на бліжэйшы наступны за ім працоўны дзень - 26.04. 2023.

ІМПЗ па г. Наваполацку

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы