Аб прымяненні падатку на прафесійны даход

18.04.2023

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па горадзе Наваполацку паведамляе. Прымяненне падатку на прафесійны даход фізічнымі асобамі адносна відаў дзейнасці, ажыццяўленне якіх не дапускаецца або абмяжоўваецца заканадаўствам, неправамернае.

Так, у адпаведнасці з пунктам 10 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10.05.2007 № 225-З «Аб рэкламе» (далей - Закон аб рэкламе) не дапускаецца рэклама работ, паслуг (дзейнасці) гіпнатызёраў, экстрасэнсаў, варажбітак, спірытаў, астролагаў, ведзьмакоў, прадракальнікаў, іншых асоб, якія аб'яўляюць сябе або лічацца здольнымі прадказваць падзеі, уздзейнічаць на людзей, духоўны свет, маёмасць, навакольнае асяроддзе шляхам выкарыстання звышнатуральных здольнасцяў або сіл, а таксама паслуг па навучанні названай дзейнасці.

Такім чынам, інфармацыя аб паслугах варажбітак, астролагаў і іншых аналагічных асоб, якая размяшчаецца (распаўсюджваецца) у сетцы Інтэрнэт, накіраваная на прыцягненне ўвагі або падтрымання цікавасці да такіх паслуг, з'яўляецца рэкламай, якая ў адпаведнасці з Законам аб рэкламе не дапускаецца.

Такім чынам, паколькі паслугі варажбітак, астролагаў і іншых аналагічных асоб у Пераліку відаў дзейнасці, якія ажыццяўляюцца фізічнымі асобамі - плацельшчыкамі падатку на прафесійны даход, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.12.2022 № 851 «Аб пераліку відаў дзейнасці», не названы, а распаўсюджванне ў сетцы Інтэрнэт інфармацыі аб такіх паслугах выключае магчымасць іх аказання ў рамках артыкула 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2022 № 230-З «Аб змяненні законаў па пытаннях падаткаабкладання», то прымяненне падатку на прафесійны даход фізічнымі асобамі пры аказанні імі паслуг варажбітак, астролагаў і іншых аналагічных асоб неправамерна.

ІМПЗ па г. Наваполацку

Падзяліцца:
Інтэрнэт-рэсурсы