У ЖЭС-9 навапалачан прымаў кіраўнік горада Дзмітрый Дзямідаў. У цэлым, спектр хвалюючых пытанняў застаецца традыцыйным. Гараджан хвалююць праблемы ЖКГ. Гэта капітальны і бягучы рамонты жыллёвага фонду, а таксама пытанні добраўпарадкавання. Акрамя гэтага, пры цяперашняй сітуацыі – закрыцці моста ў Наваполацку праз Заходнюю Дзвіну, востра стаіць пытанне транспарту. І тут хвалюе не перыядычнасць рэйсаў. А пашырэнне маршрутнай сеткі ў Наваполацку аўтобуса №6. Немалаважны пытанне: і што будзе з пантонным мастом зімой?