За акном ужо пахаладала, магчымасцю сагрэцца ў хаце часта становіцца пячы. У разгар ацяпляльнага сезона колькасць здарэнняў з-за парушэнняў правілаў бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення традыцыйна расце. Няправільнае выкарыстанне печы можа прывесці не толькі да пажару, а часам і да гібелі.
У чацвер, 23 кастрычніка 2025 года, з 10.00 да 14.00 рух трамваяў у межах горада ў сувязі з рамонтнымі працамі будзе прыпынены. У прамысловай зоне (ад прыпынку «Падстанцыя» да кальца «Нітрон» і назад) рух трамваяў будзе ажыццяўляцца па раскладзе.
З 10 па 12 кастрычніка пройдзе прафілактычнае мерапрыемства «Бяспечная вобласць». Супрацоўнікі ДАІ правядуць адпрацоўку аўтадарог вобласці па папярэджанні парушэнняў ПДР, звязаных з выездам на паласу сустрэчнага руху.
Як толькі пачынаюцца першыя замаразкі, колькасць пажараў у жылым сектары павялічваецца. Да гэтага прыводзяць адразу некалькі фактараў: і ўзрослая нагрузка на электрапрыборы, і небяспечнае выкарыстанне печаў і, вядома, курэнне - не кожны захоча выходзіць з цыгарэтай на лядоўню вуліцу.
Беларускі саюз журналістаў аб'явіў пераможцаў прэміі «Залатое пяро 2025». Сярод лаўрэатаў - калектыў рэдакцыі тэлепраграмы «Вектар ТБ».
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства і 86-годдзем уз'яднання Заходняй Беларусі з БССР! 17 верасня - свята, якое для ўсіх нас з'яўляецца сімвалам гонару за нашу Радзіму. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі.

10 верасня 2025 года з 8.00 да 13.00 гадзін асабісты прыём грамадзян у будынку Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта (кабінет № 105) правядзе старшыня Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта Ігар Паўлавіч Бурмістраў.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 мая 2025 г. № 298 тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» прадоўжаны па 31 снежня 2030 г. Цяпер для абмену на чэкі «Маёмасць» прапануюцца акцыі больш як 150 адкрытых акцыянерных таварыстваў,