График работ по проведению оценки воздействия на окружающую среду (далее - ОВОС), сведения о планируемой деятельности и альтернативных вариантах ее размещения и (или) реализации по объекту: «Возведение площадок для временного хранения и переработки отходов по адресу: Витебская обл., г. Новополоцк, ул. Промышленная, 15В». План-график работ по проведению ОВОС:
18 чэрвеня з 17.30 да 18.30 у жыллёва-эксплуатацыйных службах горада Наваполацка кіраўніцтва Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта правядзе выязныя прыёмы грамадзян. ЖЭС-3 (вул. Я. Купалы, 4а, тэл. 50-61-10) - старшыня Наваполацкага гарвыканкама Бурмістраў Ігар Паўлавіч.
З 14 па 17 чэрвеня ДАІ Наваполацка ўзмоцніць кантроль за выкананнем Правілаў дарожнага руху на дарогах мясцовага значэння і ў месцах масавага адпачынку грамадзян. Першачарговую ўвагу нададуць своечасоваму выяўленню нецвярозых вадзіцеляў і бяспраўнікаў.
Наваполацкі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца пры падтрымцы аддзела адукацыі, аддзела спорту і турызму Наваполацкага гарвыканкама з чэрвеня па жнівень 2024 года праводзяць абласную інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Здаровае лета» сярод дзяцей прышкольных і летніх аздараўленчых лагероў.
Вялікая колькасць людзей імкнецца за горад, на прыроду, адпачыць на беразе возера ці рэчкі, парыбачыць ці сабраць грыбоў і ягад. Знаходзячыся ў лесе ці на возеры, некаторыя грамадзяне не лічаць патрэбным клапаціцца аб захаванасці і чысціні прыроды (пакідаюць пасля сябе горы смецця, пустых бутэлек, тым самым забруджваюць тэрыторыю).
За час правядзення спецыяльнага комплекснага мерапрыемства супрацоўнікамі аддзела ДАІ, а таксама супрацоўнікамі іншых службаў міліцыі праведзены выступленні ва ўстановах адукацыі і працоўных калектывах Наваполацка, шэраг акцый, прафілактычных і рэйдавых мерапрыемстваў.
Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці праводзіць мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху, а таксама вадзіцеляў мотатранспарту. Акцыя працягнецца па 9 чэрвеня.
6 чэрвеня 2024 г. з 11.00 да 12.00 адбудзецца прамая тэлефонная лінія начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйнай работы, кантролю і знешніх сувязей Камітэта дзяржаўнага кантролю Белавец Аксаны Вячаславаўны, пасля заканчэння якой з 12.00 да 13.00 будзе праведзены асабісты прыём.
Старшынёй Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Субоціным зацверджаны План мерапрыемстваў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1:
З 27 мая па 5 чэрвеня МУС праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Дэкада кібербяспекі». Недастатковы ўзровень лічбавай пісьменнасці, а таксама даверлівасць нашых грамадзян прывялі да росту колькасці інтэрнет-злачынстваў. У бягучым годзе больш за 800 жыхароў вобласці, сярод якіх 14 непаўналетніх, сталі ахвярамі кібермахляроў.