Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 студзеня падпісаў Указ нумар 1 «Аб аб'яўленні 2022 года Годам гістарычнай памяці». Момант падпісання быў паказаны ў тэлеэфіры ў рамках трансляцыі навагодняга звароту кіраўніка дзяржавы да беларускага народа. Ва ўказе зазначаецца, што Год гістарычнай памяці аб'яўляецца ў мэтах фарміравання аб'ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа.
Матэрыялы па тэме: «Віцебскія весці» I «Наваполацк сёння»